?

Log in

No account? Create an account

Акупацыя Zнутры

Апошнія допісы

Journal Info

praletarr
Name
Юрась
Website
Nastaunik.info

View

Navigation

24 красавіка 2020

(бяз тэмы)

Share
praletarr
... О так! Я - пралетар!..
Яшчэ учора раб пакутны -
Сягоньня я зямлі ўладар
І над царамі цар магутны!

Мне бацькаўшчынай цэлы сьвет,
Ад родных ніў я адвярнуўся...
Адно... ня збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сьняцца сны аб Беларусі!

(с) Янка Купала, 1924

14 траўня 2016

(бяз тэмы)

Share
praletarr
Даводзіцца чуць, што, маўляў, Інтэрнэт такі злосны, моладзь утыкнулася ў свае гаджэты... А я люблю цяперашні час за магчымасьці камунікацыі. За тое, што эканоміцца вялізарная колькасьць часу, што можна вырашаць пытаньні, знаходзячыся ў дарозе. Мо' ня кожны разумее, што ён таксама адказны за сваю інфармацыйную культуру, за тое, чым напаўняе свой зрок, слых і мозх, што гаджэты - гэта толькі рэчы, якімі трэба карыстацца і якія робяць жыцьцё зручнейшым? Тады сапраўды выходзіць, што палону тэлевізара перайшлі да палону аднаглазьнікаў і фкантакціца:)
Цэтлікі:
Даўнавата нічога не пісаў (і невядома, калі напішу наступным разам:)
Але сёньня прабіла на развагі. Пра абыякавасьць развагі - ёсьць такая рэч у нас (і ўва мне), якая зь цягам часу прагрэсуе - "чарка й шкварка" замяніліся на "каньячок і кумпячок", але сутнасьць застаецца тая ж - абы неяк пражыць і неяк памерці.
Прычына? Шмат прычынаў. Гістарычна пасьля паразы Вялікага княства беларусаў пастаянна прымушалі прыстастоўвацца, падабацца іншым: расейцам, палякам, немцам. З тымі, хто не жадаў, распраўляліся хутка. Хто выжыў? Той, хто здолеў прыстасоўвацца. Хто ў пэўнай ступені страціў свой твар, адметнасьць, але застаўся жывы. Ад гэтага й жаданьне заўсёды быць да спадобы іншым, зьневажаючы сябе. Часам гэта можна падаць нават як хрысьціянскую ахвярнасьць, але насамрэч тут няма ніякага дачыненьня да запаведзі любові Хрыста (бо Ён загадаў любіць бліжняга, як самога сябе). Калі няма сваіх жаданьняў, калі заўсёды трэба прыстастоўвацца, тады й думаць ня трэба, тады ўсё за цябе вызначае навакольле ці цар-бацюшка, а ад цябе нічога асабліва не залежыць. Тут абыякавасьць і вырастае буйным цьветам.
Але гісторыя гісторыяй, ёй трэба цікавіцца, але нельга жыць мінулым. Зразумела, што, каб пазбавіцца прыстасаванства, патрэбная свабода. Патрэбная ўсім пастсавецкім народам, як паветра. А яе сістэматычна адбіраюць. Штораз яе парасткі зьнішчаліся, яе прыносілі ў ахвяру "парадку й стабільнасьці" - у Беларусі, Сярэдняй Азіі, Расеі... Засмучае тое, што ў цяперашняга пакаленьня сістэматычна адбіраюць і надзею - у старэйшых адбіралі ў 1996м, у маладзейшых - у 2006м і 2010м. Бо маладыя людзі, якія выходзілі, верылі ў тое, што здольныя бяз гвалту нешта зьмяніць у краіне. А ў выніку апынуліся паміж прамаскоўскім рэжымам і псэўдалідэрамі, што заклікалі йсьці на плошчу Перамогу ці вызваляць вязьняў з Акрэсьціна. Цяпер не выходзяць - адныя звалілі, другія расчараваліся ці атручаныя расейскай прапагандай прынялі прынцып "абы Майдана не было". Цяпер "супакоіліся", ні ў што ня вераць, бо ведаюць, што на кожнай вольнай дарозе будзе стаяць фашыст. Фашыст у любым абліччы - чыноўніка, міліцыянта, гэбэшніка, дэкана. Ён не дазволіць парушыць парадак. Парадак - вышэй за ўсё. Але якой цаной мы за яго плоцім? (Задайце сябе гэтае пытаньне, аматары міру-стабільнасьці) Мы плоцім за яго цаной разумных, адважных і здольных людзей, якія ня могуць стаць ні багатымі, ні паважанымі (хай яшчэ дзякуй скажуць, што жывымі пакінулі). Такія вось "ізьдзержкі".
Старэйшыя "мудрыя" доўга кажуць пра абыякавую моладзь, якая нічога ня ведае й ведаць ня хоча, а толькі ўтыкнулася ў смартфоны й планшэты. Але чаго ж вы чакалі, паважаныя, калі столькі гадоў забівалі свабоду й жаданьне самастойна думаць. Калі жывеце савецкім мінулым, пастаянна перажоўваеце вялікаайчынууювайну, аб якой чутна ўсё больш ідэалёгіі й меньш праўды (бо людзей таго часу застаецца ўсё меньш). Які прыклад даеце, такі й маеце плён. Інтэрнэт як уцёк ад рэчаіснасьці, ад вашай афігеннай рэчаіснасьці.
Цешыць тое, што створаная дзяржсістэма дэградуе. Гэтаксама, як дэградавала КПСС, няглядзячы на магутны адміністратыўны й сілавы апарат. Цешыць тое, што жыцьцё само вымушае мяне думаць і прымаць вырашэньні - вельмі хочацца перадаць гэтую здольнасьць дзеткам.

03 верасьня 2013

(бяз тэмы)

Share
praletarr
Абараніў дысер, зьмяніў працу з універаў на цэх, сабраўся жаніцца, зьбіраюся здаваць на правы
Амаль закінуў ЖЖ...
Вось так, відаць, змагаюся з т.зв. "крызісам 30ці", калі трэба нешта з жыцьцём рабіць, калі адчуваньне часу становіцца мацнейшым.
Цэтлікі:

28 лютага 2013

(бяз тэмы)

Share
praletarr
А вось здаецца мне апошнім часам, што мінулага ў мяне не было. Такая вось шыза. Дакладней, мазгамі я разумею, што гэта было маё жыцьцё, але няма адчуваньня арганічнай сувязі, нягледзячы на тое, што было ў тым мінулым шмат чаго, і нядробнага. Нібы tabula rasa, па якой ступае новае жыцьцё - і ў гэтым жыцьці цяжэй, але цікавей.
Цэтлікі:

14 студзеня 2013

ad astra

Share
praletarr
Прыйшоў на працу, узяўся за бюракратычны крэатыў - а тут шэф тэлефануе, каб я артыкул нашага іранскага калегі прагледзіў. Падумаў "во хірня", а потым падумаў "вось такая яна нашая праца - праз херніі да зор"
Цэтлікі:

01 верасьня 2012

Тваю дывізію, пішаш літагляд і натыкаесься на розную хігню ў артыкулах. Ну ладна яшчэ, што гэта выходзіць з-пад пяра абкураных індусаў, але сама дабіўное, што ўсё ягбэ ж праходзіць рэцэнзію перад публікацыяй у досыць сур'ёзных часопісах.

далей - пра матан, дакладней - пра дыфракцыйны аналізCollapse )
Цэтлікі: ,

04 жніўня 2012

(бяз тэмы)

Share
praletarr
БЧ бляха не перастае весяліць і рваць гланды праз сраку. Сёньня выбраўся да "Лябажага" набыць да Гомеля квіток - у касе перапынак. Ну ладна, пабадзяўся па сумных Жданах. Прыходжу - "а мы на пасажырскія прадаем толькі па буднях". Прадаеце, так? А напісаць пра гэта слабо? Ці толькі ў саўбелцы дробным шрыфтам. Давялося матануцца да вакзала. Аказваецца, нельга проста так узяць і набыць квіток у Мардор, аплаціўшы празь інтэрнэт.
Хто сам пісаў, той, можа, зразумее ніжэйшыя радкі, наконт астатніх ня ведаю.

Шэф сказаў намаляваць схему дысертацыі: "блёкі" - высновы для заканчэньня, у кожным зь якіх - сьпіс вынікаў, ды яшчэ пазначыць стрэлачкамі сувязі паміж рознымі вынікамі. Атрымалася нешта паперавязанае кшталту лічбавай электроннай схемы (перад тым, як намаляваць на кампе, ад адчуваньня невядомасьці узяў асадку й сам правёў). Але ж тут бачная "блытаніна" кажа толькі аб еднасьці работы. Што зробіш, калі 6 гадоў глядзіш на гэтыя ўсе вынікі...
***
Шкадую, што пачаў пісаць заканчэньне/аўтарэферат адразу - бо яно ўжо фактычна круцілася ў галаве, але назойліва-страшэнная думка "а што жа пісаць у тэксьце дысера?" перамагла параду аднаго майго знаёмага прафэсара. Урэшце давялося расьпісваць па падрабязнасьцях тыя сьціплыя думкі, якія былі на пачатку... а цяпер зноў зьбіраць іх да кучы. Такая яна песьня, што душа спачатку разгортваецца, а потым згортваецца назад.
***
Дзівіўся, як у дысертацыях маіх папярэднікаў па тэме выходзіла па 5-6 высноў на разьдзел. Цяпер у самога на адзін з разьдзелаў выходзіць 10(!). Відаць, давядзецца яго такі падзяліць.

05 ліпеня 2012

(бяз тэмы)

Share
praletarr
Не жадаў пра гэна пісаць, але ж, ёлыпалы, чыгуначныя касы, ідучы насустрач розным ныцікам, перайшлі на вясёлы рэжым працы - квіткі ў "далёкае замежжа" цяперака прадаюцца толькі ў новых касах на Кірава, у астатніх - толькі ў "бліжняе". Ну, зразумела ж, што Іркуцк і Караганда - гэта ў нас бліжняе замежжа, а Вільня ці нават польскі Тэрэспаль, да якога берасьцейская электрычка дапаўзае за 20 хвілін, - гэта ўжо канкрэтная заграніца. Толькі казалі б яны гэта адразу, а не рабілі двойчы рэдырэкты - давялося выстаяць 2 чаргі на Безнадзёжнай і на вакзале.

13 траўня 2012

(бяз тэмы)

Share
praletarr
За сабою пільна сочыш,
Каб не абмінуць падзей,
Ты народжаны ад плоці
Рэчаісны, без надзей

Ад жыцьця, ад маладосьці
Ўзяць жадаеш як найбольш,
Ды заўжды трымае хтосьці,
Усё ўпоперак, ня ўздоўж.

Намаганьні зноў сьціскаеш
У зьнясілены кулак,
Дапамогі не чакаеш,
Кажаш “так” і робіш так.

Ты выходзіш на спатканьне
З шэрай вуліцай сваёй
Аднавіць якіх чаканьняў
Падзяліцца зь ёй тугой

Сумны рыцар, сумны волат
Ты вакол людзей чужых
Горкі час і горкі горад
Твар пануры, цяжкі ўздых.

Колькі ж будзеш уцякаць ты
Ў філязоўскі лябірынт?
Плач душы заменяць жарты
І заменіць дабрабыт.

Але пошук новых сілаў
Замінае проста быць,
Дзе пайсьці пазычыць крылаў?
Дзе той вецер, што натхніць?

Можа, ты згарэў у попел,
Можа, зьменаў час настаў.
Час чакае новых крокаў
Там, дзе раньш і не ступаў.

Дай жа біцца свайму сэрцу
Дагары яго ўздымі
Іншым дай, каб абагрэцца
І сьвятло ў душу прымі

09 траўня 2012

(бяз тэмы)

Share
praletarr
Нецікава быць нармальным чалавекам. Асабліва выкладаючы. Сёньня падабраў добрае азначэньне таго, якой мусіць быць лекцыя - "забойнай". Нешта жывое й вар'яцкае, нешта ад "Поп-механікі" Курохіна - бо тое, аб чым даводзіцца казаць, выходзіць за межы ўспрыманьня нармальнага чалавека (ну ня бачылі яны гэтых самых ультрагукавых хваляў, аб якіх я буду казаць), хоць і ёсьць самым рэчаісным і сапраўдным.
Цэтлікі:

06 траўня 2012

(бяз тэмы)

Share
praletarr
Вось спытайце мяне "Навошта ў Менску а 6й раніцы ў нядзелю ўключаць сьветлафоры - інтэнсіўнасьць руху мізэрная, дадатковы расход паліва, дадатковыя выкіды, шум ды затрымкі руху". А я адкажу "Таму што сьветлафоры ўпрыгожваюць нашу сталіцу". Ці ж гэта ня чыстая праўда?

31 сакавіка 2012

(бяз тэмы)

Share
praletarr
Чым даводзіцца цешыцца апошнім часам - адкрыцьцём назваў розных макрадэфектаў металаў. Цікава, як уся гэная трасца на нашу мову перакладаецца: свищи, непровары, волосовины, рванины, подрезы, наплывы, флокены, закаты, языки, подрезы, поджоги, усадочные раковины... Аказваецца, любая какашка мае сваю ўласную назву.

25 сакавіка 2012

(бяз тэмы)

Share
praletarr
Часам даводзіцца чуць, што "беларусы такія-сякія, маўчаць, калі робяцца такія страшэнныя рэчы". Ня ведаю, сярод знаёмых, ды й проста праглядаючы нянавісны фкантахт адчуваньня маўчаньня ніразу няма. Можа, проста трэба часам цікавіцца ня толькі крэатыфчыкам-пазіціфчыкам ды коцікамі? Падаецца, што мы дагэтуль не адвучыліся (ці наадварот - прызвычаіліся) быць капрызьлівымі спажыўцамі, пастаянна шукаем рознага кшталту прыемнасьцяў, задавальненьняў - ці ад новых хатаў-машын-тэлефонаў, ці ад імпрэзаў-прэзэнтацыяў, ці нават ад наведваньня службы ў касьцёле ці царкве.. "But never relax at all", як сьпяваў Пінк Флойдаў. Але як пачынаецца гаворка пра нейкую справу, ахвяраваньне, нават тады, калі ня трэба вялікіх затратаў грошаў-часу й няма ніякіх наступстваў - тады адразу становімся занятымі, жабракамі ды іншае. Ужо ня кажучы пра тое каб проста выслухаць ці пагаварыць са знаёмым-незнаёмым чалавекам, які мае нейкую патрэбу (нават проста выгаварыцца). Мы ўсё толькі глядзім навокал - што робяць астатнія, што скажуць, што падумаюць - захаваць імідж важней чым падзяліцца хлебам, надзеяй і любоўю з тымі, хто іх ня мае.
Ніякіх пераменаў бязь зьмены ўласных сэрцаў не адбудзецца - ведай ты хоць сто замежных моў, пабываўшы хоць ва ўсім сьвеце, прачытаўшы хоць стос кніжак, ведаючы хоць усе да адной нормы тарашкевіцы, будучы сто разаў нацыяналістым - добрага плёну злое дрэва не прыносіць.
25 сакавіка - ня толькі сьвяточны Дзень Волі, але й нагода яшчэ раз падаць руку брату-беларусу.

14 сакавіка 2012

(бяз тэмы)

Share
praletarr
Ну гэтага, я ўжо паўтара месяца як вяду лябы па ядзерцы на фізфаку. Цікавы і ў цэлым прыемны досьвед - значна лягчэй, чымся ў школе. Сістэму наладзіў жорстка-мяккую - з аднаго боку, падчас выкананьня практычнай часткі стараюся дапамагаць, каб студзены не марнавалі шмат часу дарэмна, на афармленьне ня надта зважаю... але напрыканцы кожнага занятка трэба гэтую самую лябу абараняць. Таму народ сядзіць кручком, батаніць тэорыю. Нават аднаго разу хлопец прыйшоў у іншы дзень, каб спытаць, якая наступная ляба, каб падрыхтавацца. Некаторыя стогнуць, але ўвогуле спраўляюцца. Думаў, што будзе цяжка выстаўляць адзнакі - аказалася значна прасьцей. Нягледзячы на тое, што работы робяць у парах, "аддзяліць" адзнакі нескладана. Найбольш люблю задаваць пытаньні "Чаму...?" - каб, бляха, вучыліся думаць сваёй галавой. Хоць і пішуць адказы на кантрольныя пытаньні ў методзе, але гэта ўрэшце мала дапамагае - але няхай пішуць, лішні раз пракруцяць інфармацыю праз галаву, падчас падрыхтоўкі да экзамена "дзякуй" яшчэ скажуць.
Але самае галоўнае - гэта насамрэч любіць студэнтаў, шанаваць годнасьць кожнай асобы, нават разьдзяўбайскай, нават недалёкай (так-так, зараз на фізфаку такое здараецца), дапамагаць думаць свабодна й самастойна. Дрэнны той пастыр, што не аддасьць жыцьця за авечак.
Саўковым "вучыцелем жызьні" мне, відаць, ужо ніколі ня стаць.

23 студзеня 2012

Відаць, у гарадзкіх вар'ятаў нейкі ўсебеларускі фэстываль. Учора адзін гомелец ехаў на тралейбусе да сваёй сястры й усё выпытваў у мяне мой адрас, каб, калі што, пераночыць. Казаў, што "я же знаменіт", што ўдзельнічаў у нейкіх тэлепедзерачах па расейскай тэлевізіі, таксама танчыў якіясьці танцы на Слаўбазары, пераконваў, што бацькі будуць вельмі радыя такому госьцю, хацеў паказаць з партфеля якіясьці артыкулы пра сябе. Прычым гаварыў ціхім спакойным голасам, прычым, відаць, гомсельмашаўскі старажыл, бо казаў, што шуканая вуліца Багданава - гэта там, дзе "рыбная крама" (яна такі сапраўды там была, я яе памятаю, але зруйнаваная больш за 20 гадоў таму). Можа, я й памыліўся, ня даўшы яму ніякай надзеі ў гэтым пляне:)))
Сёньня ў аўтобусе жанчына кінула мне "Сдохні!", калі праходзіў, калі ласка, у сярэдзіну салону. Думаў, што мне пачулася, ціхенька зірнуў у яе бок - сваё найпешае пажаданьне яна голасна паўтарыла. Потым хадзіла, казала, што я паліцай і наогул усе тут паліцаі й найміты, накінуліся на аднаго чалавека, што 70 гадоў ёй, што няма каму працаваць, што вось у аднаго з хлопцаў-пасажыраў толькі між ног працуе. Балазе, да актыўных дзеяньняў па навядзеньні сусьветнай справядлівасьці справа не дайшла.

14 студзеня 2012

(бяз тэмы)

Share
praletarr
Кніжка 2008 году "Проблемы прочности и безопасности водо-водяных энергетических реакторов", з уводзінаў
"В заявлении Президента России В.В. Путина о мирном использовании атомной энергетики (25.01.2006) было отмечено, что необходимо рассматривать безопасность как многоплановое понятие с чётко выверенным комплексным подходом..."
Ну ўжо зусім саўковы стыль "згодна з клясыкамі марксізму-ленінізму...", "у пастанове Х-га зьезда цэй какі пээсэс". і што самае цікавае, што заява нясе пры гэтым ~0 біт інфармацыі. чамадан-вакзал-савок.

05 студзеня 2012

(бяз тэмы)

Share
praletarr
Сёньня ўначы сусед варыў суп. Варыў доўга. Нават сам заснуў. Таму начадзіла так, што спрацаваў апавяшчальнік, а ў кватэры была карціна "Вайна ў Крыму, ўсё ў дыму". Нягледзячы на скразьнякі, дагэтуль ня выветрылася, відаць, паўядалася куды толькі можна. Таму не дзівіцеся, калі ад мяне будзе пахнуць паленым. Гэта "я з вогненнай вёскі". Затое ад такой халадзечы, пэўна, тараканы перадохнуць. Суровы чалябінскі побыт.
І яшчэ - я так і не разумею, што моладзь знаходзіць у гэтым вашым Korn - здаецца ж, не дзярмец, але не чапляе.
Цэтлікі:

27 сьнежня 2011

(бяз тэмы)

Share
praletarr
Колькі месяцаў таму даведаўся пра такую, як аказалася, даўнюю масавую шызу: хатняе мылаварэньне (прабачаюся за магчыма недакладны беларускі тэрмін). Усё б нічога - ну цешыцца народ сябе, ну няхай. Але ж, бляха, адзін зь інгрыдыентаў гэнага "мыла з нуля" - шчолак (NaOH або KOH). Само сабою, нармалёвай выцяжной шафы ніхто ня мае, таму пры вялікай ахвоце й дрэнным праветрываньні гэтая трасца газуе на ўсю кватэру. Таксама пры працы на алюміневых паверхнях ды выліваньні ў алюміневую ракавіну рэштаў шчолаку пачынаюцца вясёлыя працэсы траўленьня з бурбалкамі й разагрэвам (альбо пры недастатковым прамыве празь некалькі гадзін ракавіна пабялее, прыняўшы ў мікрашчыліны траўленьня крышталікі сухога, але таксічнага гідраксіда). Плюс ня кожная гаспадынька адразу зьверне ўвагу на тэрмічны эфект пры зьмешваньні крышталяў гідраксіда з вадою - а калі завўважыць, дык плястыкавы посуд можа ўжо й пацекчы, разьліваючы па ўсім стале эфектыўны травіцель (асабліва, калі "для лепшага зьмешваньня" яго яшчэ дадаткова падаграваць).
Сам ня так даўно працаваў са шчолакам - даводзілася самому ўсё вывучаць.
І што самае цікавае - у тэме аднаго з форумаў ніводная рукадзельніца ня выказала ані кроплі страху/засьцярогі.
Выснова: пры адсутнасьці хімічнай/тэхнічнай граматнасьці й належнага абсталяваньня падпускаць "маладых і крэатыўных" гаспадынь да такога - злачынства супраць сямейнага здароўя, шчасьця й дабрабыту.
Цэтлікі: ,
Распрацавана LiveJournal.com